Вольга Лабачэўская
Манаграфія прысвечана жаночым рытуальным практыкам, якія ў беларусаў акрэсліваюцца назвамі «аброк» і «абыдзённік». Мэтай рытуалаў было пераадоленне экстраардынарных сітуацый: эпідэміі, эпізаотыі, вайны і іншых пагроз існава у жння соцыуму і пераадоленне экзістэнцыяльных крызісаў у жыцці асобнага чалавека. Беларусы да нашых дзён захавалі аброчныя традыцыі, гэта жывая практыка сучаснай культуры.
Кніга грунтуецца на шматгадовых матэрыялах палявых даследаванняў аўтара. Шырока прадстаўлена візуальная дакументацыя рытуальных аб’ектаў, якая наглядна паказвае працэс трансфармацыі культурнай традыцыі канца ХІХ — пачатку ХХІ ст.
Адрасуецца антраполагам культуры, мастацтвазнаўцам, фалькларыстам і тым, хто цікавіцца традыцыямі лакальных культур.
Віктар Клемперэр
Пераклад: Ганна Скамарошчанка
Пераклад вершаў: Ігар Крэбс
Я так часта згадваю старую берлінскую показку, […]. «Татку, – пы-
тае хлопчык у цырку, – а што той чалавек робіць на канаце з жардзінай?»
– «Дуралейка ты, гэта балансір, ён трымаецца за яго». – «Ой, татку,
а што калі ён той балансір выпусціць?» – «Дуралейка, ён жа за яго трымаецца!»
Цягам гэтых гадоў мой дзённік зноў і зноў рабіўся маім балансірам, без якога я б сто разоў сарваўся. У гадзіны брыды і безнадзейнасці, у бясконцым нудоцці механічнай працы на фабрыцы, седзячы каля ложкаў тых, хто хварэе і памірае, стоячы каля магіл, ва ўласнай нядолі, у хвіліны крайняга прыніжэння, з фізічна хворым сэрцам – мяне заўжды выцягвала гэтае патрабаванне да самога сябе: назірай, вывучай, запамінай тое, што адбываецца, – заўтра ўсё будзе іначай, заўтра ты будзеш адчуваць усё іначай; захавай у сабе тое, як яно выяўляе сябе і як яно працуе проста цяпер. І вельмі скора гэты заклік – паставіць сябе па-над абставінамі і зберагчы сваю ўнутраную свабоду – згусціўся да заўсёды дзейснай таемнай формулы: LTI, LTI!
Марта Дэмбоўска
Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы «Фларыян і Ружа» марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць тут рэдка, пані Ружы больш няма, а пан Фларыян увесь час сумуе, і нават набліжэнне Калядаў не паляпшае яму настрой.
Як толькі з’яўляецца магчымасць, лялечны хлопчык уцякае з крамы. Ён хутка пераконваецца, што свет не заўсёды прыязны, аднак сустракае на сваім шляху зычлівых жывёлак: мыш Пармі, голуба Каўку і сабаку Густа. Дзякуючы ім хлопчык набіраецца адвагі і веры ў сябе і нарэшце здзяйсняе сваю мару — пасяляецца ў доме пані Марысі, дзе трапляе ў рукі дзецям. Але ён не забываецца на сваіх сяброў і на пана Фларыяна і робіць усё, каб яны таксама сталі шчаслівымі.
Цёплая, кранальная і вясёлая святочная гісторыя пра шчасце, сяброўства і адвагу.
Пераклад Наталля Давыдоўская.
Алеся Шацёр
Гэтая кніга пахне вясковай хаткай, яблыневымі садамі, разамлелымі на сонцы, і сенцам, складзеным у стажкі. Гэта светлы гумар, цеплыня і надзея, якой не хапае нашай душы ў няўмольным віры жыцця.
Калі за сценкаю дзьмуць сіверныя вятры, няхай гэтая кніга стане натопленай грубкай, да якой вы прытуліцеся плячыма.
Маленькая аповесць «Лясун» — ода парастку няпростага кахання з адкрытым фіналам. Бо жыццё шырэйшае за рамкі аркуша.
Максім Багдановіч (1891 — 1917) — класік беларускай паэзіі, які, творачы ў рэчышчы сімвалізму, неарамантызму і дэкадансу, вярнуў ёй універсальнае еўрапейскае аблічча. Жывучы большую частку жыцця далёка па-за межамі Бацькаўшчыны (Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Ялта), ён здолеў выхаваць у сабе любоў да беларускага слова, беларускай міфалогіі, гісторыі, культуры. Зборнік уключае не толькі вядомыя творы школьнай праграмы, а і ўзоры самай глыбокай, інтымнай лірыкі вялікага паэта.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Уладзімір Ягоўдзік
Ілюстрацыі Любові Максімавай
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.
Алег Мінкін
Ілюстрацыі Кацярыны Мельнікавай
У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.
Данута Бічэль
Ілюстрацыі Аляксандры Адамовіч.
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны лепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.
Сяржук Сокалаў
Ілюстрацыі Валерыі Лукашык.
Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.
Дж.Р.Р.Толкін
Паважанага хобіта Більба Торбінса запрашаюць далучыцца да талакі гномаў, якая — ні больш, ні менш – збіраецца змагацца за скарб з лютым цмокам Смаўгам! І Більба згаджаецца, яшчэ не ведаючы, што вернецца зусім іншым і здабудзе нешта зусім нечаканае.
Аляксандр Гужалоўскі
Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў. Будзе цікавай як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў.
Літаратурная апрацоўка Эліяса Лёнрута
Славуты карэла-фінскі паэтычны эпас упершыню прануецца чытачу ў перакладзе непасрэдна з мовы арыгіналу – фінскай.
Адрасуецца шырокаму колу аматараў прыгожага пісьменства.
Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць у іх парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што…
Народ жа вечны, вечнае яго мастацтва, вечныя і творцы песні і казкі. У такім перакананні ўмацоўвала мяне «Калевала».
Якуб Колас.
Бохвіц Фларыян
Фларыян Бохвіц, герба Радван (нар. 4 траўня 1799 г. у Міры, пам. 9 жніўня 1856 г. у Вошкаўцах, на Ляхавіччыне) — пісьменнік, філосаф і мараліст беларускага паходжання. Пісаў свае творы на польскай мове. Яго праца «Асновы думак і пачуццяў маіх», апублікаваная ў Вільні ў 1842 годзе, уяўляе сабой сінтэз яго рэлігійных і філасофскіх разважанняў. Пасляслоўе да гэтай кнігі напісаў беларускі пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.
Алесь Місуна
Пра чарговую кніжку Алеся Місуны нехта скажа: «Кніжка ўспамінаў». І будзе мець рацыю, бо нават пад павелічальным шклом у ёй не знойдзеш хоць друбінкі выдуманага. Усё было! І ўсё ж гэта больш, чым успаміны. Гэта — малюнак, дзе за буйнымі, кожным разам нечаканымі і глыбокімі зместам слядамі пэндзля, відаць тыя падзеі, тыя людзі з іх светаадчуваннем, тое жыццё, часта — змаганне за жыццё…
Пярлінкі кароткіх апавяданняў вабяць сённяшняга чытача духам таго даўняга, ужо забытага і незваротнага часу, побыту, сярод якога прайшло маленства аўтара.
Павал Касцюкевіч
Мастак Багдан Даўгяла.
«Наступны прыпынак — Камароўскі рынак!»
Вось і падкаціў тралейбус №29, транс-мінскі маршрут. У яго салоне дабраахвотна-прымусовым парадкам збіраюцца мінчане, каб, пазіраючы на звыклыя краявіды, падумаць уголас або гучна выказацца сабе пад нос, пракампасціраваць мазгі або праявіць сябе. Слухай і пачуеш яго дакладнасць. Вастрыню. Касамозгасць. Меланхолію. Радасць існавання.
Асцярожна, дзверы адчыняюцца
ИННА ОВСЕЙЧИК
Книга рассказывает о зданиях г. Бобруйска конца XIX — начала ХХ вв., сохранившихся до наших дней, знакомит с их владельцами и обитателями. В издание вошли не публиковавшиеся ранее исторические
сведения, обнаруженные автором в архивах и периодической печати.
Книга адресована широкому кругу читателей.
Генадзь Бураўкін
Ілюстрацыі Валерыі Вілкінай
Вершаваная казка вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Генадзя Бураўкіна (1936-2014) вучыць свайго маленькага чытача асновам дабрыні і спагады.
Андрэй Наліва
Ілюстрацыі Марыны Рудчык.
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.
Андрэй Федарэнка
Ілюстрацыі Кацярыны Яфрэмавай.
«Падслуханая казка» Андрэя Федарэнкі развівае творчае мысленне, выхоўвае любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.
Юрый Тамковіч, Павел Каралёў
Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінска. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. Нададзена ўвага гістарычным, мастацкім, моўным асаблівасцям могілак. Аўтары звяртаюцца да пытання належнай аховы і вывучэння некропаля, зберажэння яго адметнасцяў — ад простых самаробных помнікаў да манументальных абеліскаў. Расповед суправаджаецца фотаілюстрацыйным матэрыялам. Спіс пахаваных з надмагільнымі інскрыпцыямі дапаможа многім сваякам у справе вывучэння генеалогіі.
Выданне разлічана на спецыялістаў у тэме некрапалістыкі, а таксама будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай.
Андрэй Горват
Гэта кніга пра нараўлянскі палац — стары дом на беразе Прыпяці, напоўнены любоўю, фартэпіяннай музыкай і сямейнымі сакрэтамі. Гэта літаратурнае даследаванне, у якім біяграфія палаца пераплятаецца з маёй асабістай гісторыяй. Таксама гэта аповед пра людзей, якія называлі палац сваім домам, і пра эпохі, што праносіліся за яго вокнамі.
Кніга спалучае элементы рэалізму і магічнага рэалізму. У ёй бронзавыя львы прагльваюцца па парку, а людзі з партрэтаў — па калідорах. Заходзячы ў дом, будзьце гатовыя: гаспадар у любы момант можа вярнуцца з вечнасці, каб адказаць на тэлефонны званок.
У кнізе шмат старых і сучасных фотаздымкаў, што дазваляе акунуцца ў атмасферу палаца, вандраваць па яго пакоях і наваколлі.
Составитель Л.С. Миколаевская, И.В. Сурмачевский, В.Ф. Сутягин
Альбом-каталог представляет уникальное творческое наследие в области белорусской фотографии первой половины ХХ в. священника Павла Волынцевича (1875-1962). Неизвестное имя фотографа было открыто случайно, а возможно и по Божьему промыслу, в среде белорусских коллекционеров. Дальнейшая кропотливая работа специалистов: фотографов, историков, архивистов и конечно родственников отца Павла Волынцевича из Беларуси, России и Польши помогла фундаментально взглянуть на творчество необычного фотографа. В итоге коллекция негативов и фотографий составила более 300 изображений, на которых запечатлена жизнь Беларуси почти за полстолетия: с 1910 по 1960 гг. – это и повседневная жизни семьи священника и его близкого окружения; встречи автора с известными историческими особами и история Белорусской православной церкви в нелёгкие времена; редкие кадры архитектуры и интерьеров сакральных памятников Беларуси; этнографические зарисовки белорусской глубинки.
Дзед Янкель
У глыбіні палескіх лясоў, сярод старажытных балот, дзе жывуць таямнічыя
легенды, разгортваецца драматычная гісторыя маладога хлопца Ёсіпа.
Каб дапамагчы каханай і яе сям’і, яму давядзецца прайсці праз выпрабаванні,
якія вымяраюцца не толькі фізічнымі пакутамі, але і маральнымі дылемамі. Ёсіп
шукае адказы на вечныя пытанні, паступова разумеючы моц сапраўднага сяброўства
і кошт здрады, сілу дабра і веры ў справядлівасць. Палескія песні, мясцовая гаворка і
элементы аўтэнтычнай культуры з’яўляюцца неад’емнай часткай гэтай захапляльнай
аповесці, што дапаможа чытачу адчуць непаўторны смак Палесся.
Гэта аўтарскі погляд на жыццё і смерць, дабро і зло, напоўнены эмоцыямі і
глыбокім разуменнем чалавечай душы.
Святлана Воцінава.
Біяграфія вядомага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук БССР акадэміка Юрыя Астроўскага напісана ў актуальнай традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтар выкарыстоўвае не толькі архіўныя звесткі і газетныя публікацыі, дзённікавыя нататкі і вусныя ўспаміны, але і фотаздымкі, асабістыя рэчы, візіты на месцы падзей. А разам з тым ужывае не ўласцівыя дакументалістыцы мастацкія прыёмы, якія, не скажаючы рэальнасці, дадаюць псіхалагізму, ствараюць адчуванне набліжанасці, далучанасці і суперажывання.
Герой кнігі – сапраўдны феномен у гісторыі беларускай навукі – паўстае і як даследчык, і ў іншых сваіх іпастасях: як педагог і грамадскі дзеяч, публіцыст і паэт, патрыёт і сем’янін. Кніга перадае атмасферу навуковага пошуку, закранае пытанні маральнага абавязку, праводзіць чытача праз эпізоды трыумфаў і паражэнняў, дае
слова многім прадстаўнікам школы Ю. М. Астроўскага.
Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам медыцынскіх і прыродазнаўчых спецыяльнасцей, аматарам біяграфій вядомых асоб і ўсім, каго цікавіць навука.
Выданне падрыхтавана на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Прадстаўлены ў кнізе матэрыял пазнаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца XIX — сярэдзіны XX ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.
Багата ілюстраванае выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
Багдан Даўгяла
За аснову сюжэта графічнага рамана “53 тралейбус” былі ўзяты апавяданні Уладзіміра Рабіновіча з кнігі “Рабіновіч, як табе не сорамна”, вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.
Ксения Шталенкова
Пьеса “Разбудить принцессу” — это приключенческая сказка, в которой читателя встретят новые герои. Принцесса-изобретательница Лиана, уснувшая на сто лет. Королевский секретарь Александр, чье призвание — проявить ум, смелость и доброе сердце. Загадочная фея Рамона и славный рыцарь Базиле. А также Гектор —острокрылый когтистый серпохвостый золотогривый огнедышащий дракон.
Иллюстрации и каллиграфия Марины Анищик.
Г.К. Чэстэртан
Пераклад з англійскай і прадмова У.Д.Бруя.
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка Г.К. Чэстэртана, у якіх тэма спрадвечнага змагання паміж дабром і злом раскрываецца на прыкладзе шматгадовага супрацьстаяння паміж святаром Браўнам і сусветна вядомым злачынцам па прозвішчу Фламбо. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.
Адам Глобус
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча. У кнізе «Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы.
Марк-Увэ Клінг, Астрыд Хен
У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачага чаю. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! І ён марыць стаць Велікодным Дзедам, калі вырасце. Але ягоны бацька не можа з гэтым змірыцца. Дзед Мароз вельмі шануе сямейныя традыцыі…
Ілюстрацыі: Астрыд Хен.
Есенія Чудноўская
Казка пра Мядзведзя Мюзама і жукоў для ўсіх дарослых і дзяцей, што, па сутнасці, адно і тое ж. Iлюстраваная метафара на ангельскай i беларускай мовах.
Because miracles still happen!
НАКЛАД 50 ЭКЗЕМПЛЯРАЎ!
Artur Basak
Here is the diary of an experienced explorer, dealing with forest bogeys. Here you can learn the difference between Lasun and Hajun, who the Kapialúšnik is and how to get the new boots deep in the woods. Moreover, in this diary, you can find tips on how to get a piece from the Snake King’s crown or the Fern Flower that opens the secrets of the universe. In the detailed illustrations, you can see the seductive Zazóǔka, the dangerous Ladášcik, the mysterious Turosik, and even such rare creatures as the Unicorn, the Łahíšyn Wolf, or Padnor.
Алена Масла
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.
«Эпас пра Гільгамеша», які ў розных моўных і сюжэтных версіях складаўся ў першай палове ІІІ — другой палове ІІ тыс. да н.э., — магчыма, самы старажытны эпічны твор сусветнай літаратуры і адначасова самы вядомы тэкст культуры Старажытнай Месапатаміі. Гэта толькі малая частка вялікай колькасці вавілонскіх эпасаў, але яна найбольш знакавая, бо мае сваю арыгінальную «пасіянарную філасофію»: спалучэнне самааналізу, моцнай жарсці і неверагоднага пачуцця авантурызму і няўрымслівасці.
Пераклад гэтага выдання выкананы збольшага паводле акадскай «нінэвійскай версіі», найбольш імаверным аўтарам якой быў заклінальнік Сін-леке-ўніні з Вавілона, які жыў каля ХІІ ст. да н. э.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай літаратурай.
Ксенія Шталенкова
П’еса «ПАБУДЗІЦЬ ПРЫНЦЭСУ» — гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандр, чыё пакліканне — праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар — вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок.
Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык.
Пра аўтарку і ілюстратарку
КСЕНІЯ ШТАЛЕНКОВА — пісьменніца, драматург, дызайнерка. Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. Доктар філасофіі. Аўтар раманаў «Адваротны бок люстра» і «Губернскі дэтэктыў: Справа аб крывавых дукатах» і п’ес «Проставельміскладана», «Memoria nominis Clara», «Экстэрмінацыя». Фіналістка конкурсаў «Другая дзея», «Бадэнвайлер», «Зыходная падзея —
XXI стагоддзе». У 2024 годзе па п’есе «Memoria nominis Clara» у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры
пастаўлены спектакль «Тут была Клара» (рэжысёр — Таццяна Аксёнкіна).
МАРЫНА АНІШЧЫК — мастачка, ілюстратарка. Нарадзілася ў 2003 годзе ў Гродна. Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «Графіка». Удзельніца міжнароднага пленэру «Сонечная палітра Усходу 2024» у Кыргызстане і шматлікіх пленэраў у Беларусі. Удзельніца выставаў «Асенні салон» і «Viva Kola Art». Пераможца конкурса «Майстар 2021» і «Майстар 2022».
Ірына Мышкавец
Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча, а так- сама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы асвячаюць пошукавую і навукова-даследчую дзейнасць супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, будуць цікавы даследчыкам, навукоўцам, аматарам творчасці класіка беларускай літаратуры.
Николай Шуман
Книга погружает читателя в мир Николая Шумана, где каждый предмет, каждая сущность преобразуется в поэтическую фразу.
Такой подход стирает само разделение на мир сакральный и повседневный. Буквально всё превращается в бессмертное слово. Творчество Шумана относится к Минской школе экзистенциализма.
У выданні сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы XIX ст. яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народу: і відавоч ны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых афрыкі. Героі гэтых казак – мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры му рын. яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо ўпрост разбягаюцца абыкуды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука.
Вольга Бабкова
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым. У другое, дапоўненае выданне кнігі дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» — нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй.
Выданне другое, першае выйшла ў серыі «Галерэя Б» у 2010 г.
Сергей Кравченко
Возможно, автор этой книги более известен как музыкант Port Mone, Polyn или SK.EIN, но вот уже много лет он пишет тексты в авторском фьюжн-жанре на границе эссе и поэтичных зарисовок-миниатюр.
Вместе они складываются в нестройный серфинг по мироустройству, в путеводитель по человеку, в карту пропасти, над которой мы изредка протягиваем друг другу руки.
Чтение получилось насыщенное, каждое предложение имеет вес. Книгу можно перечитывать как сборник стихов, открывая наугад, а можно забыть в электричке, чтобы это делали другие.
Ганна Шчуко
Кніга змяшчае 33 малюнкі з тэкстамі для ўсіх літар беларускага алфавіту. Сюжэт кожнага малюнка аб’ядноўвае словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. Кніга таксама ўключае ўвесь алфавіт на адным развароце і слоўнік-ладказку.
Для дзяцей дашкольнага ўзросту, бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў.
Грэтэ Ротбёль і Вівека Шогрэн (ілюстратарка)
Пераклад са шведскай Дзмітрыя Плакса.
Вулкан Нга-Муры ажывае. Пачынаецца вывяржэнне, усе бягуць з маленькае выспы. Усе, акрамя пастуха Пу, які адмаўляецца кінуць тры сотні сваіх кароў. Разам з каровамі ён глядзіць, як чаўны сяброў ператвараюцца ў кропачкі на даляглядзе мора. Але хутка ў Пу з’яўляецца новы сябар — цялятка, што нарадзілася ў яго на вачах…
У гэтай кнізе апавядаецца пра мужнасць звычайнага чалавека, які давярае свайму ўнутранаму голасу. Пра адвагу і вялікую радасць узаемадапамогі.
Эдзіта Бранцэвіч
У гэтай кнізе чароўных казак, мой дарагі дружа, ты разам з беларускай дзяўчынай Анэляй трапіш у тыя даўнія і таямнічыя часы, каб зазірнуць у сусвет душы сваіх продкаў, адчуць сілу і прыгажосць зямлі, на якой жывуць беларусы.
Пасля кожнай казкі цябе чакаюць цікавыя каліграфічныя заданні, якія дапамогуць выпрацаваць не толькі пэўныя якасці і ўменні, але і самому далучыцца да таямнічых сакрэтаў народнай магіі.
Усе заданні змешчаны ў дадатку-размалёўцы, з якой будзе цікава і проста працаваць кожнаму дзіцяці.
Сяргей Шапран
Другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў Сяргея Шапрана ўжо ў продажы.
Першая выйшла пяць гадоў таму і амаль адразу разышлася. Тады і цяпер галоўныя персанажы — асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні: А. Адамовіч, З. Азгур, М. Багдановіч, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, П. Глебка, У. Дубоўка, У. Караткевіч, Я. Колас, А. Куляшоў, Я. Купала, І. Лучанок, Я. Маўр, А. Макаёнак, А. Міцкевіч, У. Мулявін, П. Панчанка, А. Сыс, М. Шагал — 100 герояў і 500 гісторый.
Рэальнасць і пісьменніцтва спалучаны ў кнізе так, што часам складана адрозніць вымысел ад факта. І гэта ёсць другая ўмова жанру — дакументальнасць пажаданая, але неабавязковая. Як не згадаць тут Максіма Танка: «Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнымі, а не нейкімі манекенамі».
У афармленні кнігі выкарыстаны сяброўскія шаржы знакамітага мастака Кастуся Куксо.
Анна Трусова
Рассматривание произведений искусства — это не только возможность порассуждать об их достоинствах и, но и способ получения информации о жизни людей в различные периоды истории.
Книга рассказывает о жизни детей, изображенных на картине «Детские игры» Питером Брейгелем Старшим в XVI веке.
Читателю предстоит найти на картине изображение единственного взрослого человека. Дети же предоставлены сами себе, поэтому ведут себя абсолютно естественно. Разглядывая многочисленные изображения, любознательный зритель может бесконечно фантазировать и рассуждать о каждом персонаже, предполагая даже его будущее.
Невидимые нити связывают картину Питера Брейгеля Старшего с пьесой Мориса Метерлинка «Синяя Птица», написанной в начале XX века. Это волшебная сказка, в действии которой главное место отводится описанию мира сложных размышлений и фантазий, которые проживает каждый человек по мере взросления.
Наталия Прокопович, Ирина Годуйко, Алексей Яротов
В издании представлены рецепты традиционных блюд Пружанского района, записанные работниками отдела культуры Пружанского райисполкома, клубных учреждений Пружанской районной централизованной клубной системы и Пружанского городского Дворца культуры во время этнографических экспедиций.
Наталия Прокопович, Алексей Яротов
Территорию нынешнего Пружанского района Беларуси можно проследить на многих картах как древности, так и Средневековья. Несмотря на то, что на этих аутентичных исторических картах она с трудом определяется в современной локализации, мы получаем первые картографические источники о территории наших предков. Картографические представления об окружающем пространстве до XV в. опирались в основном на сведения в рукописных интерпретациях различных переписчиков из «Руководства по географии» (около 150 г. н.э.) античного ученого Клавдия Птолемея, наибольшее распространение получившее после того, как карты выгравировал Николай Германус и отпечатал тиражом в 500 экземпляров в 1477 г. Согласно его представлениям, на территории, где сейчас находится значительная часть Восточной Европы (в том числе Пружанский край), располагалась Европейская Сарматия, а Полесье представляло собой так называемое море Геродота (Сарматское море, озеро), на берегах которого жили племена венедов (возможные предки славян). Уже в ХІІІ в. на картах расширяется круг географических объектов, непосредственно связанных с территорией современной Беларуси: Полоцк, Мемель (Неман), Борисфен (Днепр) и др. Значимых в европейском плане объектов для отображения на Пружанских землях в тот период пока еще не было: наш регион в это время был своеобразной terra incognita (с лат. «неизвестная земля»). Определенную историчность Пружанский край приобретает только в период Великого Княжества Литовского (ВКЛ), зародившегося в XIII в. и сыгравшего важную роль в европейской цивилизации. В данном издании предпринята одна из первых попыток сделать обзор двадцати восьми имеющихся в наличии аутентичных картографических памятников мирового историко-культурного наследия XVI — середины XIX в. (материалы из частной коллекции), который позволит увидеть, как на географических картах появлялись и изменялись известные поселения Пружанского края, имевшие определенное значение в жизни государств, в состав которых они входили: Великое Княжество Литовское, Речь Посполитая и Российская империя. При изучении этого вопроса авторы столкнулись, с одной стороны, с обилием материалов в глобальном масштабе, а с другой стороны, с некоторым недостатком материалов по рассматриваемой теме, в том числе из-за ограниченного числа представляемых карт и сведений о них, а также из-за фрагментарной информации по локальной истории и географии. Для наиболее полного изучения старинной картографии в рамках рассмотрения конкретного географического региона (территории современного Пружанского края) авторы использовали печатные источники по истории Беларуси, сведения по географии и краеведческие материалы, в том числе информацию из сети Интернет. Следует отметить, что на большинстве карт, рассмотренных в этом издании, встречаются объекты, которые и сегодня являются крупнейшими на территории района — город Пружаны, городской поселок Ружаны, городской поселок Шерешево, агрогородок Лысково. Первым населенным пунктом региона, упомянутым в письменных источниках, считается Шерешево на реке Лесная
Лякин В. А.
Иллюстрированное научно-популярное издание, рассказывающее о солдатах, структуре, обмундировании, вооружении и боевом пути последних защитников Великого Княжества Литовского – стертого с политической карты Европы в 1795 году при разделе Речи Посполитой и восстановленного в 1812 году на непродолжительное время Наполеоном.
Адресуется всем интересующимся отечественной и военной историей.
Каляндар на 2026 год!
Як бы магла выглядаць страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, калі б яна ўсё ж захавалася? Пяшчотныя акварэлі Марыі Каралёвай з велічнымі храмамі і палацамі дапаўняюцца кароткім апісаннем гісторыі іх стварэння і знікнення, а таксама зручнай для запісаў каляндарнай сеткай. Сёлета на старонках календара драўляная архітэктура.